12 лістапада у дзіцячай бібліятэцы №15 прайшла літаратурная імпрэза з удзелам сяброў Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах і Іны Фраловай. Пісьменніцы прадставілі чацверакласнікам з СШ №215 свае новыя кнігі, пагутарылі пра тое, што кожны з нас павінен ведаць гісторыю і свайго роду роднага краю. Дзеці выказалі свае меркаванні аб тым, чым можна ганарыцца на Беларусі.
#ЦСДБ_Минск #детскаябиблиотека15_минск