“ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА ЯНКІ КУПАЛЫ”:
юбілейная выстава і гучныя чытанні да 140 - годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы да Года гістарычнай памяці
7 ліпеня – дзень нараджэння Янкі Купалы! З раніцы ў бібліятэцы загучалі цудоўныя купалаўскія радкі. Разам з дзецьмі міжшкольнага аздараўленчага лагера "Сонейка" (Першамайскі раён) мы правялі віртуальнае падарожжа па музеям Янкі Купалы ў Вязынцы і ў Мінску. Успомнілі пра дзіцячыя гады паэта, пра нялёгкі жыццёвы і творчы лёс знакамітага пясняра. Чыталі найпрыгожыя вершы і спявалі любімыя песні на словы Янкі Купалы. Кніжная выстава, якую мы падрыхтавалі да юбілея аўтара, вельмі зацікавіла хлопчыкаў і дзяўчынак. Сустрэча адбылася вельмі цёплай, душэўнай і кранальнай. Мы любім, помнім і шануем спадчыну, якую нам пакінуў наш знакаміты зямляк!
Канікулы працягваюцца, і лепшае месца сустрэчы ў вольны час - наша дзіцячая бібліятэка №10. Дарагія чытачы, прыходзьце ў нашу бібліятэку, каб прачытаць вельмі цікавыя кнігі Янкі Купалы!