Набліжаюцца 140-я ўгодкі з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. У такі час хочацца зноўку перачытаць яго паэтычныя творы, даведацца больш пра тое, якім ён быў чалавекам, у якой сям’і гадаваўся, пад уплывам каго стаў вялікім паэтам. Цікавыя факты біяграфіі Янкі Купалы, нераскрытыя таямніцы жыцця, кахання і смерці – такой была тэма літаратурных замалёвак, якія прайшлі ў дзіцячай бібліятэцы №15. Васьмікласнікі з СШ №215 былі зацікаўлены і горача абмяркоўвалі і літаратурны матэрыял, і дакументальны фільм, прысвечаны жыццю і творчасці любімага паэта.
ЛІТАРАТУРНЫЯ ЗАМАЛЁЎКІ. ЯНКА КУПАЛА
15 Красавіка 2022