“МАГІЯ СЛОВА”: творчая сустрэча з гісторыкам і пісьменнікам ІВАНАМ САВЕРЧАНКАМ да Міжнароднага дня роднай мовы ў рамках бібліятэчнага марафона “Шчырая, лагодная, мова наша родная”
Іван Васільевіч Саверчанка - доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства ім. Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар дзевяці манаграфій, мае больш за 300 навуковых публікацый па праблемах філалогіі, гісторыі і філасофіі. Падрыхтаваў сем выданняў помнікаў беларускага пісьменства і пісьменства ад X да першай паловы XX стст. У створанай ім кнізе "Помнікі літаратуры Беларусі X–XVIII стст." упершыню сабраны разам і адаптаваны для рускамоўнага чытача ўзоры дзевяці стагоддзяў беларускага пісьменства. З'яўляецца аўтарам гістарычных аповесцей і эсэ, якія падтрымліваюць непарыўную духоўную сувязь паміж сучаснасцю і мінулымі эпохамі.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Узнагароды:
1993 – Прэмія Нацыянальнай акадэміі Навук Беларусі.
1999 – Прэмія імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра.
2012 – лаўрэат літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”.
2017 – лаўрэат Міжнароднай прэміі «Зорка Садружнасці».
Іван Васільевіч распавёў старшакласнікам аб тым, што ён
працуе над цыклам аповесцяў аб гістарычных падзеях, якія адбываліся на беларускіх землях у X-XIII стст. для таго, каб праявіць вытокі беларускай дзяржаўнасці, расказаць пра асоб, якія адстойвалі незалежнасць Айчыны, асвятліць працэсы фарміравання беларускай народнасці, раскрыць канкрэтныя шляхі станаўлення беларускага этнасу як адметнай цывілізацыйнай супольнасці.
Напрыканцы сустрэчы прафесар адказаў прысутным на шэраг пытанняў па гісторыі, мовазнаўстве і літаратуразнаўстве Беларусі.
Спасылкі артыкулы: https://zviazda.by/.../1649062679-ivan-saverchenko-vernut...
https://rusklassika.ru/ru/714-saverchenko-ivan-vasilevich
Спасылка на відэа:
https://www.instagram.com/tv/Co4bbTKDZBN/?igshid=YmMyMTA2M2Y=
Арганізатар сустрэчы: дзіцячая бібліятэка №10 г. Мінска.
Месца правядзення мерапрыемства: ДУА "Сярэдняя школа N137 імя П.М. Машэрава"
Аўдыторыя: вучні 10-11 класаў