"МАМА МУ ЧЫТАЕ"
Юя Вісландэр — вядомая шведская дзіцячая пісьменніца, сябра Шведскай дзіцячай акадэміі. Яе кнігі пра Маму Му і Крумкача былі перакладзеныя больш, чым на 30 моваў свету. А па-беларуску героі загаварылі дзякуючы цудоўнаму перакладу Надзеі Кандрусевіч.
Вы калі-небудзь бачылі, каб карова хадзіла ў бібліятэку, а крумкач пісаў кнігу? Вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў увесь свет захапляецца прыгодамі персанажаў, прыдуманых Юяй Вісландэр, ды разглядае малюнкі Свэна Нурдквіста — лаўрэата прэміі Астрыд Ліндгрэн.
"- Каровы не БУДУЦЬ чытать кнігі! Каровы будуць сядзець у кароўніку!!! Кар! - Крумкач поюхнуўся на зямлю. – І чаму ты не можаш займацца больш звычайнымі справамі? – уздыхнуў ён. – Катацца на ровары ці караскацца па дрэвах ці яшчэ чым.
– А мне так спадабалася чытаць, Крумкач, – патлумачыла Мама Му. – Калі навучышся чытаць, можна даведацца пра што заўгодна!"
Лялечны тэар "Пацешка" падрыхтаваў да Нацыянальнага дня Швецыі спектакль па кнізе Ю.Вісландэр "Мама Му чытае". Далучайцеся да прагляду!
Центр шведских исследований в Минске
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #юявісландэр #мамаму #гучныячытанні #чытаемдзецям #кукольныйспектакль #шведскаялітаратура #нурдквист #висландер #мамамучытае #надзеякандрусевіч