МАСЛЕНІЦА-ПАЛІЗУХА...
Зіма падыходзіць да канца і ўсё больш і больш хочацца сонейка, цяпла і вясны. Вось сёння і дакрануліся да бібліятэчнай вясны вучні 3-га класа сталічнай школы №60 на фальклорна-абрадавым свяце "Шырокая Масленіца"
Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі абрадамі і традыцыямі гэтага старадаўняга славянскага свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у розных гульнях, конкурсах, адгадвалі загадкі і нават перадавалі «сапраўдны блінец», каб патанчыць і праспяваць любімыя песенькі!
А як смачна і апетытна прайшла віктарына на веданне ягад і садавіны, з якіх робіцца варэнне да галоўнага атрыбуту Масленіцы - блінам!Свята атрымалася і пацверджанне гэтаму - дзіцячы шум, вясёлы смех, радасць і захапленне, з якімі сыходзілі дзеці з бібліятэкі!
Далучайцеся!
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #масленіцапалізуха #сустракаемвясну#дзеці #широкаямасленица #вітаемусіх #масленица