Калі б магла вясёлку з неба зняць,
Я б падарыла маме.
Каб з хмарак я магла дыван саткаць,
Я падарыла б маме!...
14 кастрычніка – Беларусь адзначае Дзень маці, дата святкавання якога прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята - Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Сёння ў дзіцячай бібліятэцы №3 адбыўся майстар-клас па вырабу віншавальнай паштоўкі “Павіншуй маці па-беларуску”. Для любімых мам і бабуль дзеці зрабілі прыгожыя паштоўкі і падпісалі іх па-беларуску!
Жадаем нашым любым мамам моцнага здароўя, штодзённых усмешак, спакою на душы і ў сэрцы!