Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.
Зразумела, у кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. На працягу месяца супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №1, праводзілі мерапрыемствы і ладзілі выставы з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і выхавання павагі да гісторыі і спадчыны свайго народа ў межах бібліятэчнай акцыі “Чытаем кнігі на роднай мове”.