Конкурсная праграма “Мы – юныя мінчане” з удзелам вучняў 4 “Б” класа СШ №205 адбылася ў дзіцячай бібліятэцы №15. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі цікавыя легенды пра Мінск, актыўна адказвалі на пытанні аб родным горадзе, прымалі ўдзел у інтэлектуальных гульнях.
#ЦСДБ_Минск #детскаябиблиотека15_минск#Мінск