Навагоднія сустрэчы з кнігай і бібліятэкай.
Цікава і з карысцю праходзілі зімовыя канікулы ў дзіцячай бібліятэцы №12.
Дзеткі школьнага лагера знаёміліся з кнігамі пра Новы год, даведваліся пра традыцыі сустрэчы Новага года ў розных краінах свету, пра тое, якія стравы гатуюць на свята, як клічуць навагодніх істот на розных матэрыках. Адбылася завочная вандроўка ў Белавежскую пушчу да беларускага Дзеда Мароза , а віктарыны і шарады дазволілі вылучыць самых кемлівых і здагадлівых хлопчыкаў і дзяўчынак.
У Новы год з бібліятэкай!