Пакуль мы адзіныя - мы непераможныя
17 верасня ў краіне аб’яўлены вялікім святам – Днём народнага адзінства.
Уся Беларусь шырока адзначае яго шматлікімі мерапрыемствамі, акцыямі. Не стала выключэннем дзіцячая бібліятэка імя В.Віткі, дзе арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстава “Мы – разам”, а таксама наладжана гістарычна-інтэлектуальная гадзіна “Пакуль мы адзіныя - мы непераможныя”.
Наведалі бібліятэку ў гэты дзень вучні 101-й сталічнай школы. З задавальненнем удзельнічалі яны ў гульнях “Перакладчык”, “Адгадай загадкі”, віктарыне “Знаўцы роднага краю”, распавядалі пра дарагія іх сэрцу мясціны.
Шмат цікавага было прапанавана нашым наведвальнікам. А напрыканцы ўсе разам зрабілі чароўнае сонейка пад назвай “Адзінства”, якое распаўсюджвала свае праменчыкі ў выглядзе імён іх родных, блізкіх і дарагіх ім людзей!
Мы – адзіныя!!!