Сёння ў бібліятэцы № 6 ім. В.Віткі прайшла сустрэча шасцікласнікаў СШ № 60 з кандыдатам філалагічных навук Перавалавай Наталляй Юр'еўнай, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі і Макітрук Святланай Мікалаеўнай, навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы. Неверагодна велізарная колькасць цікавай і карыснай інфармацыі атрымалі шасцікласнікі. Дзякуючы нашым гасцям, школьнікі здзейснілі сапраўдны гістарычны экскурс ад часоў ВКЛ да сучаснасці. Упэўнены, што вучням вельмі спатрэбяцца атрыманыя веды для далейшай вучобы і развіцця. Дзякуем Наталле Юр'еўне і Святлане Мікалаеўне за пазнавальную і займальную гутарку.
ПАМЯЦЬ. БЕЗ ТЭРМІНУ ДАЎНАСЦІ
7 Красавіка 2022