ПАЗЛЫ З КНІЖНЫХ ІЛЮСТРАЦЫЙ
Сёння адбылася чарговая, перадапошняя, сустрэча з міні-праеку «"Таямнічыя жыхары школьных кабінетаў": цыкл займальных чытанняў кнігі "Таямніца незвычайнай школы" Кацярыны Хадасевіч-Лісавой».
На мінулым тыдні дзецьмі разам з настаўніцай дачыталі таўсценную для другакласнікаў кнігу, а сёння яны прыйшлі, каб пагуляць і праверыць свае веды.
На сустрэчы дзеці збіралі пазлы, зробленныя з ілюстрацый кнігі. Але не проста так збіралі. Спачатку макандам Асікаў, Бэсікаў і Вэсікаў трэба было адказаць на пытанні па зместу кнігі, ўзгадаць цікавыя падзеі з жыцця пісьменніцы альбо назваць па-беларуску прадмет з малюнка, які яны паглядзелі ў пачатку сустрэчы. І толькі пасля правільнага адказу каманда магла паставіць на патрэбнае месца кавалачак малюнка.
Захопленныя гульнёй школьнікі не заўважылі, як праляцеў час і ім трэба было вяртацца ў школу.