17 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы №14 адбыліся чарговыя “Чытанкі на падушках”.
На гэты раз заняткі былі вельмі эмацыйныя. Мы вучыліся з дзеткамі валодаць сваімі эмоцыямі. Спачатку на прыкладзе герояў кніжкі Ірыны Зартайскай”Цыпляня Яшка, якое любіла біцца" , а затым - праз практычную гульнёвую праграму.
Ужо абавязковай традыцыйнай часткай нашых сустрэч стаў майстар-клас. На гэты раз рыхтаваліся да Вялікадня! Рабілі велікодную курачку, у якую Мамы ранкам на Вялікдзень пакладуць чырвонае яечка, каб жыццё іх дзетак было доўгім і шчаслівым.
Праект "Чытанкі на падушках"
18 Красавіка 2022