ПРЫГОДЫ ШЧАСЛІВАГА БІЛЕЦІКА
У верасні мінулага года Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы споўнілася 100 гадоў. Яго называюць тэатральнай скарбніцай Беларусі. Дата знакавая і важная, бо Купалаўскі тэатр — гісторыя нашай краіны, беларускай культуры і кожнага з нас. https://kupalauski.by/teatr/
З нагоды юбілею ў часопісе "Качели" была надрукавана гістарычная казка пра стварэнне і закуліснае жыццё знакамітага будынка. Алена Масла вандравала разам са шчаслівым білецікам па тэатры і даведалася шмат незвычайных прыкмет і цікавых фактаў. Ці ведаеце вы, што пад Купалаўскім тэатрам зарыты цэлы скарб? А што ў вулічным абутку нельга выходзіць на сцэну? А калі ўпаў тэкст з роляй, паднімаць яго трэба, не інакш як сеўшы зверху? Што абазначаюць такія прыгожыя словы, як жырандоля, капельдынер, аўстэрыя, штрудзель, і хто такая Уршуля Радзівіл?
Прапануем вам паглядзець тэатральную пастаноўку казкі-былі вядомай беларускай пісьменніцы Алены Масла і адкрыць усе таямніцы Купалаўскага тэатра.
#цсдб_минск #аленамасла #купаловскийтеатр #журналкачели #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #купалаўскітэатр #юбілейтэатра #кукольныйтеатр #сш3 #премьераспектакля #юбілейкупалаўскагатэатра