ПРЫВІТАННЕ, "БУСЯ"!
Раз у два месяцы мы сустракаем новы нумар чытанкі-маляванкі "Буся". Гэта беларускі літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей дашкольнага ўзросту. Першы нумар выйшаў у жніўні 2013 года. Ініцыятарамі з’яўлення часопіса сталі пісьменнікі Уладзімір Ліпскі і Раіса Баравікова.
Хлопчыкам і дзяўчынкам абавязкова спадабаюцца вершы, казкі, загадкі, лічылкі і малюнкі ў розных рубрыках: «Вершы на памяць», «Ад аднаго да дзесяці», «Бусева школка», «Маляванка», «Забаўлянкі» і «Бусеў слоўнічак». Чытайце "Бусю" разам з намі!!!
https://youtu.be/DPFAhFPGrZs
#цсдб_минск #вясёлка #буся #беларускічасопіс #чытаемпабеларуску #роднаямова #детскаябиблиотека #библиотекаВитки