Пясняр чыстае красы
13 Снежня 2021
9 снежня ў дзіцячай бібліятэцы 16 адбылася літаратурная гадзіна "Пясняр
чыстае красы", прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма
Багдановіча. Было вельмі радасна ад мажлівасці расказаць пра паэта
дзецям, цёпла і утульна ад успамінаў і вершаў. Маленькая імпрэза ў
скарбонку вялікай памяці.