ПЯСНЯР ПАЛЕСКАГА КРАЮ
Іва́н Па́ўлавіч Ме́леж
І.Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921г. Беларускі празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972, за раман «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976, за зборнік «Жыццёвыя клопаты»), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»).
Вось некалькі цікавых фактаў з жыцця знакамітага пісьменніка.
ФАКТ 1. БЫЎ ВЕЛЬМІ САРАМЛІВЫМ
У асяроддзі пісьменнікаў Іван Мележ лічыўся ідэальным суразмоўцам, таму што ён ўмеў слухаць.Мележ ніколі не перапыняў суразмоўцу, нават тады, калі быў нязгодны. Зрабіць жа заўвагу пісьменнік не жадаў, а можа і саромеўся… Сам жа Іван Паўлавіч вёў гутаркі спакойна, разважліва, аргументавана.
ФАКТ 2. ПЕРШЫ ТВОР НАПІСАЎ ЛЕВАЙ РУКОЙ
Упершыню пісаць творы Іван Мележ пачаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Першае ў сваім жыцці апавяданне пісьменнік быў вымушаны пісаць левай рукой, таму што знаходзіўся ў гэты час у шпіталі, у Тбілісі, дзе лячыўся ад ран. Апавяданне мае назву “Сустрэча” і публікавалася з паметкай “Каўказ, шпіталь, 1942 год”.
ФАКТ 3. “ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА” БЫЛА ЗАДУМАНА ЯК ПЕНТАЛОГІЯ
Усе ведаюць знакаміты твор Івана Мележа «Людзі на балоце». А між тым аўтар задумваў раман ў 5 частках. Пры яго жыцці выйшла 3 часткі. Іван Мележ памёр, не паспеўшы ажыццявіць задуманае. Дзве ненапісаныя часткі пенталогіі нават мелі назвы — «За асакою бераг» і «Праўда вясны». Так што многія крытыкі дагэтуль спрачаюцца, як павінна была скончыцца «Палесская хроніка» на самай справе.
ФАКТ 4. ГАЛОЎНЫ КАНСУЛЬТАНТ МЕЛЕЖА – ЯГО БАЦЬКА
Бацька ў падрабязнасцях інфармаваў сына аб мясцовых назвах, стравах, святах, як адбываліся сельскагаспадарчыя працы, тлумачыў тэхналогію і многае іншае. Як бачым, у пісьменніка быў вельмі адказны, шчыры і вопытны кансультант. Бацька з вялікім захапленнем гэта рабіў для сына.
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библитекаВитки #иванмележ #юбилейписателя #что_почитать