САКРЭТЫ КОЛЕРАЎ ВЯСЁЛКІ
"Давайце сэрцам прызнаем адну простую ісціну: дзеці – людзі, як і мы, дарослыя. Больш таго, яны - наша надзея, наш гонар, наш галоўны клопат. А яшчэ яны - нашы суддзі, настаўнікі і нашчадкі. Яны толькі ростам маленькія, а маюць амаль усе якасці дарослых. У іх, як і ў прыроднай вясёлцы, існуюць розныя колеры: аранжавы, чырвоны, блакітны, зялёны, фіялетавы, жоўты, сіні. Дык жа “Вясёлка” для нашых дзетак-пралесак павінна ззяць усімі сваімі колерамі мудрай педагогікі". (Уладзімір Ліпскі)
Прапануем вам у беларускі чацвер пагартаць разам з намі майскі нумар часопіса "Вясёлка". Прыемнага прагляду!
#детскаябиблиотека #цсдб_минск #библиотекаВитки #вясёлка #часопісвясёлка #беларускічацвер #чытаемпабеларуску #роднаямова #уладзімірліпскі #беларускаялітаратура