“Сэрца пакідаю вам…”
3 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы №1 прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа — класіка беларускай літаратуры, грамадскага дзеяча, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы: літаратурны альбом “Талент шчыры, слова простае” і літаратурная скарбонка “Волат зямлі беларускай”.
Праграма мерапрыемстваў уключала знаёмства з жыццём і творчасцю Я.Коласа, тэст-віктарыну, агляд тэматычнай выставы “Сэрца пакідаю вам…” і выразнае чытанне твораў аўтара для дзяцей.