творчая кніжная акцыя для малодшых школьнікаў у бібліятэцы №3 імя У. Маякоўскага.
На працягу чатырох месяцаў у нашай бібліятэцы дзейнічала акцыя, галоўнай мэтай якой была папулярызацыя кніг на беларускай мове. Дзецям трэба было прачытаць кнігу на беларускай мове, выбраць адтуль слова якое найбольш спадабалася і пераўтварыць яго ў малюнак.
14 мая 2026 падводзілі вынікі. У акцыі ўдзельнічала 65 маленькіх чытачоў. Малюнкі атрымалісь цудоўныя. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны ганаровай граматай і салодкім падарункам. Усе малюнкі былі размешчаны ў вялікім цудоўным слоўніку-маляванцы! Дзеці прайшлі цікавы квэст, у выніку якога прыйшлі у залу, дзе іх чакала узнагароджанне і майстар-клас.
Дзеці адчулі гонар за беларускую мову і творчасць. А яшчэ выдатна правялі час разам з сябрамі.
