“Смак беларускай мовы” – гульня слоў у рамках тыдня беларускага пісьменства “Вы паслухайце родную мову”.
Вясёлы настрой панаваў сёння ў дзіцячай бібліятэцы №3, дзе вельмі цікава прайшло мерапрыемства, прысвечанае нашай роднай мове. Напярэдадні быў аформлены змястоўны стэнд, які дапамагаў зрабіць хуткі пераказ, а таксама адказаць на гумарыстычныя пытанні.
Кожнаму, хто завітаў у бібліятэку, прапаноўвалі паўдзельнічаць у гульнях, віктарынах і перакласці словы з рускай на беларускую мову з тлумачэннямі беларускіх слоў. Зацікаўленнасць і добразычлівасць панавалі на працягу ўсяго дня.