Набліжаецца самае значнае і радаснае свята ў хрысціян – Вялікдзень. Да яго людзі рыхтуюцца з асаблівым трапятаннем і любоўю. Яны прыбіраюць дом, гатуюць разнастайныя стравы, упрыгожваюць галінкі вярбы, пякуць кулічы, фарбуюць яйкі – галоўны сімвал Вялікадня – і ідуць у храм на святочную службу, каб усё гэта акрапіць святой вадой.Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №14 не маглі абмінуць дадзеную падзею і падрыхтавалі для сваіх “Буслянятак” фальклёрнае свята “Сустракаем святы Вялікдзень”. 21 красавіка мы разам з нашымі дзеткамі далучыліся да народнай традыцыі святкавання Вялікадня! І пражылі гэта свята праз гульні, велікодныя песні, мудрыя выразы беларусаў. Мы сапраўды дакрануліся да нашых каранёў, да свайго самабытнага і багатага фальклёру.
СУСТРАКАЕМ ВЯЛІКДЗЕНЬ
22 Красавіка 2022