Сустрэча падлеткаў з дзіцячай пісьменніцай можа быць цікавай? Яшчэ і як! Кацярына Хадасевіч-Лісавая так цікава расказвала пра свае кнігі, пра тое, адкуль з'яўляюцца ідэі, які шлях праходзіць кніга, каб папасць да нас у рукі, дзе браць натхненне і як пачынаць пісьменніцкую творчасць, што вучні 8-га класа сталічнай школы №23 не хацелі разыходзіцца! А яшчэ крыху паразмаўлялі пра кніжныя навінкі, выставы, літаратурныя падзеі Мінска і школьнае жыццё. Весела, утульна і цікава прайшла сустрэча ў дзіцячай бібліятэцы №16 22 студзеня.
Сустрэча падлеткаў з дзіцячай пісьменніай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой
25 Cтудзеня 2021