Сапраўднае свята кнігі атрымалася сёння ў дзіцячай бібліятэцы № 11 г. Мінска. Для вучняў СШ №125 3 "В" адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам Анатолем Мікалаевічам Зэкавым, а таксама з прадстаўніком выдавецкага дома "Звязда" Анастасіяй.
Дзеці пазналі вельмі цікавыя факты пра дзяцінства пісьменніка, пазнаёміліся з творчасцю Анатоля Мікалаевіча, паслухалі вершы, прымалі ўдзел ў разгадванні загадак і разам з аўтарам нават вывучылі верш на памяць. На мерапрыемстве была презэнтаванна новая кніга "Калаўрот хлапечых прыгод". Таксама прыемным супадзеннем у Міжнародны дзень кнігадарэння стала то, што пісьменнік прыгатаваў у дар чытачам бібліятэкі буклеты. Чакаем новай сустрэчы з Анатолем Мікалаевічам!
Сустрэча з беларускім пісьменнікам Анатолем Мікалаевічам Зэкавым
15 Лютаг 2023
2
/ 2

