20 мая ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 14 г. Мінска адбылася сустрэча рэдакцыі часопіса “Бярозка” з вучнямі 5 класа 141 СШ.
Супрацоўніца Ганна ў займальнай форме данесла цікавыя факты з жыцця выдавецтва і пазнаёміла з асноўнымі рубрыкамі сучаснага выдання. Прэзентацыя і мульцік з топавымі героямі Цік-Тока і Інстаграм даставілі вучням вялікае задавальненне. Яшчэ дзеці даведаліся, што праз кюар-код яны змогуць паспрабаваць сябе ў ролі пачынаючага пісьменніка ці мастака на старонках выдання.
На развітанне навучэнцы прапаноўвалі свае цікавыя тэмы для напісання новых артыкулаў ў “Бярозцы”. А лепшая прапанова была узнагароджана апошнім выпускам “Бярозкі”.
