Прыход у бібліятэку пісьменніка заўсёды значная падзея для нас, бібліятэкараў, і нашых чытачоў. 14 лютага ў нашай дзіцячай адбылася такая падзея! У гэты цудоўны дзень “закаханых” і Міжнародны дзень дарэння кніг да нас завітала фея, казачніца і пісьменніца – Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Спадарыня Кацярына сустрэлася з нашымі чытачамі і пазнаёміла іх са сваімі казачнымі героямі: Зорнічкам, Пухлікам і Вухуцікам. Яны прыляцелі з кніг, каб запрасіць нашых дзяцей у краіну прыгод і дзівосаў. І сапраўды ім гэта ўдалося. Пасля заканчэня сустртэчы, усе кніжкі нашай госці разляцеліся па нашаму Заводскаму раёну. Дзякуй спадарыне Кацярыне за цудоўную сустрэчу. Хутка яна завітае да нас яшчэ раз, каб сустрэцца з больш дарослай аўдыторыяй. І тады мы будзем слухаць і разважаць пра яе новую кніжку…