7 красавіка вучні СШ №144 сустрэліся з беларускай пісьменніцай — Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
Яна з'явілася перад дзецьмі ў вобразе гераіні новай казачнай гісторыі "Сакрэты аднаго каралеўства".
Хлопчыкі і дзяўчынкі з першага моманту былі зачараваны незвычайным вобразам госці і спрабавалі адгадаць, які гэта персанаж — казачная фея, Зорка, Снежная каралева, Пралеска… Высветлілася, што Кацярына прадставіла гераіню сваёй казкі - Бледную паганку. Нечаканы варыянт!
Спадарыня Бледная Паганка и яе лепшы сябар Панеёлус Матыльковы разбіраліся разам з чытачамі, дзе выдумка, а дзе праўда пра грыбы з усяго свету.
Падчас сустрэчы вучні пазнаёміліся з героямі казак Кацярыны Хадасевіч-Лісавой — лісачкай Красуняй ("Прыгоды лісачкі Красуні"), насельнікамі балота - Кікімарай і Цмокам ("Таямніца зачараванага балота"), прынцэсай Агнэсай ("Загадка прынцэсы Агнэсы") і іншымі.
Кацярына Станіславаўна, шчыры дзякуй за дзівосную вандроўку па свеце казак і знаёмства з іх цудоўнымі персанажамі.
Сустрэча з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой
8 Красавіка 2022