Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №13 на базе ваенна-патрыятычнага лагера "Фарпост" падрыхтавалі сустрэчу для яго выхаванцаў з вядомым пісьменнікам, паэтам, перакладчыкам, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхасём Паўлавічам Пазняковым і паэтэсай, бардам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Людмілай Воранавай.
Сустрэча адбылася ў рамках Года гістарычнай памяці і да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа.
Міхась Пазнякоў вёў простую і шчырую размову пра дарагія сэрцу кожнага чалавека словы – мама, радзіма, памяць, любоў, гераізм...
Гучалі любімыя творы ў аўтарскім выкананні.
Людміла Воранава выканала песні на свае вершы, а таксама і на вершы Міхася Пазнякова. Пад час сустрэчы паэтэса ўспамінала пра свае дзіцячыя гады, сваю маленькую радзіму.
Сустрэча з Міхасём Пазняковым і Людмілай Воранавай была карыснай і цікавай.
Назіраючы ў час мерапрыемства за эмоцыямі дзяцей, можна смела сцвярджаць, што яны будуць чакаць новых цікавых сустрэч.
Сустрэча з Міхасём Пазняковым і Людмілай Воранавай
24 Чэрвеня 2022
3
/ 3


