24 студзеня ў бібліятыцы адбылася сустрэча вучняў Ідустрыяльна-педагагічнага каледжа з прадстаўнікамі рэдакцыі часопіса “Бярозка” Аляксандрам Канановічам і Ангелінай Варатынскай. Часопіс “Бярозка” – літаратурнае выданне для дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту, выданне ўнікальнае, адзінае ў сваім родзе ў нашай краіне.
Часопісу без малага 100 год – першы нумар быў апублікаваны ў далёкім 1924…
Як і раней, ён традыцыйна беларускамоўны, яго рубрыкі накіраваны на інтарэсы сучаснага падлетка. Тут можна пачытать пра цікавых людзей з незвычайнымі заняткамі, пазнаць навінкі камп’ютарных гульняў, прыняць удзел у розных конкурсах і нават апублікаваць вершы ці прозу ўласнага сачынення.
Аб гэтым і шмат іншым паведамілі Аляксандр і Ангеліна.
Вучні мелі магчымасць убачыць рарытэт – часопіс “Бярозкі”, прысвечаны 60-годдзю выдання, якое адбылося ў 1984 г., даведаліся пра часопіс і яго рубрыкі, пра яго стваральнікаў, прынялі ўдзел у віктарыне па гісторыі Беларусі. Вынікі адказаў 3 каманд прадэманстравалі – мы ведаем гісторыю сваёй Радзімы!
Цікава было усё! І гэта так цудоўна!