Святочныя “Чытанкі на падушках”
19 снежня ў дзіцячай бібліятэцы №14 адбыліся апошнія ў гэтым годдзе“Чытанкі на падушках”. Тэма сустрэчы была святочная – Новы год!
Адчуць надыход чароўнага свята нам дапамагла, як заўсёды кніга “Новогоднне чудо олененка”(Кейт Вестерлунд). Ды і кампанія ў нас сабралася цудоўная. На гэты раз да нас прыйшлі не толькі Мамы с дзеткамі, але і Таты. Усё дзеянне адбывалася па кнізе…
Адразу ўсе пераўтварыліся ў аленяў, дзе былі і Таты-алені , і Мамы -алені, і маленькія алянюжкі. І ўсе пачалі актыўна ўдзельнічаць у святочным квэсце. Трэба было выканаць шмат заданняў, каб знайсці навагоднюю елку з падарункамі і рознымі прысмакамі.
Але ж і спрытнымі аказаліся нашы алені. Яны вельмі хутка абышлі ўсе перашкоды, выканалі ўсе заданні і знайшлі таямнічы пакой, дзе іх чакалі падарункі.
А потым святкавалі ўсе разам Новы год на вяршыні ўзгорка, дзе блакітная зорка, спусціўшыся з нябёсаў, паабяцала выканаць усе жаданні маленькіх, і дарослых.