Сёння прафесія - заўтра - лёс
29 Красавіка 2022
Для кожнага чалавека вельмі
важна не памыліцца з выбарам будучай прафесіі. Бібліятэка як
культурна-інфармацыйны цэнтр не толькі прапануе кнігі аб розных прафесіях, але
і непасрэдна знаёміць з іх прадстаўнікамі. Сёння такое знаёмства адбылося з
трэнерам па хакеі на траве Алексяюк Наталляй Іванаўнай. Другакласнікі з СШ№205 даведаліся пра
асаблівасці самога віду спорта, трэнерскай працы і нават паспрабавалі сябе ў
якасці гульцоў.