Дзіцячая бібліятэка №14 распачала цэлы цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Гэты цыкл называецца “Быў, ёсць, буду…”. І, сапраўды, У. Караткевіч пакінуў нам багатую літаратурную спадчыну! Яго славутыя раманы, аповесці і апавяданні, казкі для дзяцей сталі ўжо даўно не толькі хрэстаматыйнымі, але і вельмі любымі кожнаму з нас. Творы пісьменніка перакладзены на розныя мовы свету, па іх ставіліся цудоўныя спектаклі і здымаліся кінастужкі.
Сёння ўвазе нашых чытачоў прадстаўляем новую літаратурную выставу да аднайменнага цыкла, прысвечанага юбілею славутага творцы.
Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча ў дзіцячай бібліятэцы №14
5 Лістапада 2020