Ура дзіцячай кнізе!
Канікулы - гэта выдатны час для адпачынку з кнігай! А тут яшчэ і добрая нагода выдалася - Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.
З 29 сакавіка дзіцячая бібліятэка №14 аб'яўляе акцыю "Ура дзіцячай кнізе!" Цэлы тыдзень у нас будуць праходзіць тэатралізаваныя экскурсіі, літаратурныя ранішнікі, спектаклі, гульні, віктарыны і шмат іншага.
Бібліятэка гатова здзівіць юных чытачоў цікавымі кнігамі па самых розных тэмах! Хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць казкі, прыгоды, фэнтэзі, кнігі пра таямніцы свету прыроды, а таксама аб сапраўдным сяброўстве дзяцей і першай любові падлеткаў. Хай кожны чытач стане ўдзельнікам акцыі!
Сёння вучні з сярэдняй школы №68 далучыліся да акцыі і адправіліся ў "Краіну МУЛЬЦІ-ПУЛЬЦІ!"