24 студзеня ў дзіцячай бібліятэцы №14 адбыліся чарговыя, але першыя ў гэтым годзе, - "Чытанкі на падушках". Сустрэча прайшла па кнізе "Мышонок, у которого не было санок". Аўтар гэтай цудоўнай гісторыі, якая так спадабалася маленькім удзельнікам, - Кадры Лепп.
Нашы дзеці падрастаюць пакуль праект доўжыцца… А доўжыцца ён ужо трэці год . І, калі прыходзяць у бібліятэку старэйшыя брацікі ды сястрычкі разам з малодшымі, то зусім весела становіцца.
Учора быў аншлаг. Але змесціліся ўсе! І, не гледзячы на рознасць ва ўзросце, ад душы павесяліліся ды і карысць нейкую атрымалі...
Дзеці вельмі добра разумеюць, што галоўнае на нашых сустрэчах - гэта КНІГА... Але і ўсё астатнее, што адбываецца вакол КНІГІ, таксама вельмі запатрабавана і чакаецца імі.
Мы вельмі ўдзячны нашым матулям, якія так актыўна бяруць удзел у "Чытанках на падушках" і ахвотна выконваюць ролі, якія ім дастаюцца.
У дзіцячай бібліятэцы №14 адбыліся чарговыя, але першыя ў гэтым годзе, - "Чытанкі на падушках"
25 Cтудзеня 2021