9 снежня адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння выдатнейшага паэта, класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
У дзіцячай бібліятэцы №15 прайшла прымеркаваная да гэтай знамянальнай даты гадзіна літаратурнага партрэта “Страцім-лебедзь беларускай паэзіі”, на якую былі запрошаны дзесяцікласнікі СШ №215.
Расказ бібліятэкара і прэзентацыя пазнаёмілі школьнікаў са старонкамі біяграфіі Максіма Багдановіча, яго паэтычнымі творамі. Рабяты былі зачараны песнямі, напісанымі на вершы паэта, якія прагучалі ў запісе ў бліскучым выканані “Песняроў”.