Сваю першую вершаваную казкуВасіль Вітка назваў «Вавёрчына гора». Напісаў яе паэт пасля вайны, у 1948 г.
Пра Веру-вавёрачку,
Пра яе гора-горачка,
Пра яе маленькіх дочак,
Пра вавёрчын малаточак,
Пра птушынага пасла —
Даўганосага бусла,
Пра жыццё-быццё лясное
І яшчэ пра тое-сёе.
Гэта вельмі цікавая і павучальная гісторыя для дзетак, у якой яны знаёмяцца з ляснымі жыхарамі і вучацца дапамагаць тым, хто трапіў у бяду. А пачынаецца казка так:
Забалелі ў вавёрачкі зубкі,
Не можа раскусіць арэхавай шкарлупкі.
Плача Вера-вавёрачка:
- Ой, гора маё, Горачка...
Лялечны бібліятэатр "Пацешка" падрыхтаваў для вас адрывак з самай вядомай казкі Васіля Віткі "Вавёрчына гора". Прыемнага прагляду!