У суботу 22 мая ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага сумесна з Пасольствам Швецыі ў Мінску і Шведскім Інстытутам прайшоў дзень нараджэння неверагоднай Піпі. Ва ўтульнай зале, дзе размясцілася выстава “Віншуем, Піпі!” маленькія чытачы сустрэліся з перакладчыцай Аленай Казловай і пазнаёмімся са свежанькімі выданнямі кніг Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгая Панчоха” і “Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт” (выдавецтва “Папуры”). Акторкі Вераніка Фаміна і Наталля Леванава тэатра “Лямцавая батлейка” зладзілі гучныя чытанні, як у Швецыі. Квэст “Знайдзі Спадара Нільсана”, пазлы, гульні, пераапраналкі, фотазона “Пакой Піпі” і, канечне, маленькі салодкі пачастунак паднялі настрой не толькі дзецям, але і іх бацькам!
Віншуем Піпі!
26 Мая 2021