ВІТКАЎСКІЯ ЧЫТАННІ АДКРЫВАЮЦЦА!
Паважаныя сябры!
16 мая мы святкуем дзень нараджэння аднаго з самых вядомых беларускіх казачнікаў - Васіля Віткі. І ўжо дзесяты год запар мы прапануем нашым чытачам і калегам з Слуцкай цэнтральнай бібліятэкі прыняць удзел у Віткаўскіх чытаннях.
Увесь тыдзень у рэжыме online на старонках у сацыяльных сетках "ВКонтакте" і "Instagram" дзіцячай бібліятэцы №6 імя Васіля Віткі мы будзем знаёміць вас з самымі цікавымі матэрыяламі з жыцця і літаратурнай спадчыны класіка беларускай дзіцячай літаратуры.
А пачынаем - з невялікага віртуальнага агляда творчасці Васіля Віткі!!!
#цсдб_минск #васильвитка #васільвітка #віткаўскіячытанні #сонечныказачнік #чытаемпабеларуску #чытаемдзецям #беларускіказачнік #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #вясёлка #буся #васявясёлкін