https://www.youtube.com/watch?v=J8HjlBd0HpU&t=107s
ВЯСНА ЎВОСЕНЬ
26 лiстапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Ён вызначыўся ў сваёй творчасці і як паэт, і як драматург, і як майстар прозы. Уладзімір Сямёнавіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Творы аўтара адрозніваюцца яркімі вобразамі, захапляльным дынамічным сюжэтам, адзначаюцца глыбінёй.
Не ўсе ведаюць, што Уладзімір Караткевіч - выдатны казачнік! Мы прапануем вам паслухаць кранальную казку "Вясна ўвосень" і атрымаць асалоду не толькі ад займальнага сюжэту і каларытных персанажаў, але і ад мілагучнай роднай мовы. Прыемнага прагляду!
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #караткевіч #вяснаўвосень #чытаемпабеларуску #уладзіміркараткевіч #юбілейпісьменніка #юбілейкараткевіча #90гадоўкараткевічу
ВЯСНА ЎВОСЕНЬ
26 Лістапада 2020