«ВЯСЁЛКА» ЗБІРАЕ СЯБРОЎ
Паводле добрай традыцыі, у беларускі чацвер часопіс "Вясёлка" раскрывае свае самыя запаветныя старонкі юным чытачам. І супрацоўнікі нашай дзіцячай бібліятэкі з энтузіязмам рыхтуюцца да правядзення аглядаў.
18 сакавіка філіял музея часопіса "Вясёлка" наведалі дашкаляты з 139-га дзіцячага садка і вучні 4-га класа 60-й сталічнай школы.
Экскурсія па музею і агляд часопісаў выклікаюць нязменную цікавасць з боку дзятвы. Бо гэта нешта пазнавальнае і яшчэ нязведанае. А колькі новых рубрык, артыкулаў, праектаў і вясёлых заданняў!
Адзін з праектаў - "Маркі-візітоўкі Беларусі" - распавёў дзецям пра тое, хто афармляе маркі, колькі іх выпускаецца ў год. Старонка "Знайдзі імёны" дапамагае ў засваенні новых слоў, развівае ўвагу.
Рубрыка "Перапынак" павярнулася вясёлай завірухай, калі знайсці сем адрозненняў захацелі ўсе ўдзельнікі адначасова, але потым сабраліся і цягнулі рукі, адказваючы па чарзе.
Выдатны часопіс для дзяцей "Вясёлка" мы рэкамендуем чытаць усёй сям'ёй, дзе ёсць маленькія дзеці і школьнікі. Гэта ўзбагаціць унутраны свет сям'і, папоўніць слоўнікавы запас і пацешыць.
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #роднаямова #нашычытачы #чытаемнароднаймове #часопісвясёлка #уладзімірліпскі