“Як трэба клапаціцца пра вочы?” – гадзіна здароўя, прымеркаваная да Міжнароднага дня белага кійка адбылася ў дзіцячай бібліятэцы №15. Вучні з 4 “Г” класа СШ №215 даведаліся аб гісторыі ўзнікнення Міжнароднага дня белага кійка, пра тое, як сляпыя людзі вучацца чытаць і пісаць, і што трэба рабіць, каб захаваць добры зрок на ўсё жыццё.