Весяліўся, народ,
Набіваючы жывот:
Гэта ж Масленіца,
Слаўна Масленіца!
В. Шніп
Ёсць у народным календары такое цудоўнае свята – Масленіца. Цэлы тыдзень яно доўжыцца.
Гісторыя свята сыходзіць сваімі каранямі глыбока ў старажытнасць. Масленіца гэта славянскае свята, якое засталося нам у спадчыну ад
язычнікаў і захавалася пасля прыняцця хрысціянства. Сем дзён запар нашы продкі ласаваліся блінамі з маслам, верашчачкай, каўбасамі,
рознымі іншымі мясцовымі прысмакамі . Кожны дзень тыдня меў сваю назву. Сёння чацвер- Шырокі, або Блакітны, Крывы, Тлусты. У дзіцячай
бібліятэцы №14 ён прайшоў вельмі весела і цікава. Сёння нашы дзеткі з праекта “Радаснае чытанне” завіталі на пазнавальную фальклорную
гадзіну "Добры дзень, Масленіца!" Бібліятэкары распавялі маленькім чытачам пра масленічныя традыцыі і сімвалы, пра тое, чаму масленічны
блін з'яўляецца не проста святочным пачастункам, а сімвалам залатога сонца, які ажыў пасля зімовай спячкі. Разам мы "перагарталі" старонкі
масленічнага календара, успомнілі, як называецца кожны дзень святочнага тыдня, а таксама паглядзелі прэзентацыю “Ах, Масленіца!” Дзеці
дружна адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны, удзельнічалі ў гульнях, чыталі вершы і спявалі песні пра Масленіцу. Масленіца пачула іх
мілагучныя песні і прыйшла з пачастункам.Скончылася свята дэгустацыяй бліноў з варэннем, мёдам і чаяваннем.