19 студзеня ў Доме літаратара адбылося ўрачыстае святкаванне юбілею вядомага беларускага пісьменніка – Міколы Мікалаевіча Чарняўскага.
Калегі і сябры пісьменніка цёпла і шчыра павіншавалі яго з Юбілеем. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі на памяць вершы пісьменніка, загадвалі загадкі і ўспаміналі скорагаворкі. Імпрэзу ўпрыгожылі канцэртныя нумары дзіцячага фальклорнага калектыву "Дударыкі" і Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі "Свята".
Дзіцячыя бібліятэкі г.Мінска прадставілі кніжную выставу знакамітых кніг пісьменніка “Слова роднае – вечнасці след…” і відэавіншаванні ад чытачоў нашых бібліятэк.
Спасылка на відэавіншаванні: https://www.youtube.com/playlist?list=PLDC0iLO6GgrgJut6K30_vGs9FaLhpNyGh
Жадаем Міколу Мікалаевічу Чарняўскаму моцнага здароўя і творчых поспехаў!