З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАЙ МОВЫ
21 лютага ў дзіцячай бібліятэцы №3 цікава і пазнавальна прайшоў паэтычны калейдаскоп “З любоўю да роднай мовы”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
На працягу ўсяго дня чытачы маглі прыняць удзел у паэтычным конкурсе чытальнікаў. Усе ўдзельнікі паказалі сябе выдатнымі знаўцамі роднай мовы і адчуць яе мілагучнасць, напеўнаўсць і смак беларускага слова.
Мы спадзяёмся, што мерапрыемства, прысвечанае роднай мове, нікога не пакінула абыякавым і прыйшлі да высновы, што наша родная мова для нас –самая прыгожая.
Выказваем асаблівую ўдзячнасць нашым дзяўчынкам Марыі Паўроз і Аляксандры Гарбацэвіч за прыгожае і пранікнёнае чытанне вершаў.