https://www.youtube.com/watch?v=mRywncbASfQ
З ЮБІЛЕЕМ!
18 снежня вядомая дзіцячая пісьменніца Ніна Галіноўская святкуе сваё 85-годдзе!
Сардэчна віншуем шаноўную Ніну Васільеўну з гэтай прыгожай датай і шчыра жадаем моцнага здароўя, плённай працы, маладосці душы, новых публікацый і цікавых кніг!
З 1985 года Ніна Васільеўна з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў СССР. Першы свой твор паэтэса надрукавала ў 1958 годзе. З 1962 года, з выхадам першай кніжкі “Давайце пазнаёмімся”, пачаўся яе шлях у дзіцячую літаратуру. Зараз на рахунку пісьменніцы больш за 20 кніг. Яе творы ўваходзяць у школьную праграму і друкуюцца ў падручніках.
Ніна Васільеўна — часты госць у дзіцячых садках, школах, бібліятэках. Яна любімая пісьменніца дзятвы. Ніна Галіноўская - ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Літаратурных прэмій імя Янкі Маўра і імя Васіля Віткі.
Запрашаем маленькіх чытачоў у нашу бібліятэку за цудоўнымі кнігамі вядомай беларускай пісьменніцы!
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #зюбілеем #нінагаліноўская #беларускаялітаратура #вясёлка #чытаемпабеларуску #гучныячытанні
З ЮБІЛЕЕМ!
21 Снежня 2020