“Законы, якія нас абараняюць” – круглы стол, прымеркаваны да Дня правоў чалавека з удзелам рэдактара дзіцячага прававога сайту М.М.Галаенка прайшоў у дзіцячай бібліятэцы №15. Вучні 4 “Г” класа з сярэдняй школы №215 пазнаёміліся са структурай сайта mir.pravo.by, яго пошукавымі магчымасцямі, абмеркавалі пытанні, якія датычацца правоў дзяцей і падлеткаў. Кожны удзельнік атрымаў у падарунак блакнот, магнітную закладку і аловак.