Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе чытальнікаў паэзіі для дзяцей
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае юных аматараў мастацкага чытання да ўдзелу ў творчым конкурсе чытальнікаў беларускай паэзіі для дзяцей. Конкурс праводзіцца з удзелам Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска. Адборачныя туры пройдуць ва ўстановах адукацыі і культуры.
Узрост удзельнікаў конкурсу — да 25 гадоў.
Вынікі конкурсу будуць падведзены ў канцы лістапада 2022 г. у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы і падарункі.
Удзельнікі конкурсу чытаюць адзін верш (класіка або сучаснага беларускага дзіцячага паэта).
Заяўкі на ўдзел у конкурсе з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку, года нараджэння, адрасу, навучальнай установы і кантактнага тэлефона накіроўваць па адрасе:
220034, Мінск, вул. Фрунзэ, 5, каб. 309. Або на электронную пошту: mgo-oo-spb@mail.ru.
Заяўкі прымаюцца з 15 студзеня 2022 г. па 01 кастрычніка 2022 г.
Тэл. Для даведак: 392-59-06; 343-18-18.
Старшыня Мінскага гарадскога
аддзялення Саюза
пісьменнікаў Белаурсі М.П. Пазнякоў