ЗАЙМАЛЬНЫЯ ЧЫТАННІ
Дзіцячая бібліятэка № 8 у рамках праекта “Гучы родная мова” распачала міні-праект «"Таямнічыя жыхары школьных кабінетаў": цыкл займальных чытанняў кнігі "Таямніца незвычайнай школы" Кацярыны Хадасевіч-Лісавой».
Акрамя непасрэднага прачытання кнігі міні-праект прадугледжвае вывучэнне другакласнікамі беларускіх слоў, інтэлектуальныя гульні па змесце кнігі, а таксама беларускіх народных казак і цікавых звестках пра Беларусь і беларускую мову. Пасля кожнай сустрэчы дзеці будуць атрымліваць хатнія заданні, дзе трэба будзе нешта разгадываць, маляваць, прыдумляць. Пры пэўнай актыўнасці дзяцей, з іх творчых прац па матывах кнігі будзе створаны мастацкі альбом. На апошняй сустрэчы міні-праекта ў бібліятэку завітае К.Хадасевіч-Лісавая, дзе ёй будзе ўрачыста ўручаны альбом. Самыя ж актыўныя, начытаныя і разумныя дзеці атрымаюць невялікія падарункі ад бібліятэкі і пісьменніцы.
18 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася першая сустрэча ў рамках міні-праекта, дзе ўдзельнікі даведаліся, што кнігу можна не толькі чытаць, а і гуляць у кнігу. Праўда, для гэтага ўсё ж такі прыйдзецца яе прачытаць. Вучні пазнаёміліся з класавічкамі - галоўнымі героямі кнігі, лялькі якіх ёсць ў бібліятэцы; паглядзелі невялікі відэаролік пра кнігу і былі вельмі ўраджаны відэапрывітаннем ад пісьменніцы, якое было запісана спецыяльна для цыкла займальных чытанняў.
Галоўная частка сустрэчы - чытанне кнігі. Была прачытана першая гісторыя, дзе таямнічыя класавічкі з'яўляюцца на свет і ўжо свавольнічаюць.
А дадому дзеці атрымалі філворд, дзе трэба знасці паўсотні беларускіх слоў, а з астатніх літар скласці беларускую прымаўку.