ЖЫВАЯ КЛАСІКА ДЗЕЦЯМ
Адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў, Уладзімір Караткевіч, быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. Для асоб такога маштабу Божы дар бессмяротнасці матэрыялізаваны ў творчай спадчыне пісьменніка. 26 лістапада ўвесь літаратурны свет адзначае дзень нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча. Сёлета яму магло б споўніцца 90 гадоў. Чытачы роднай Беларусі, ад самых юных да самы дарослых, ведаюць і любяць кнігі знакамітага земляка. Напярэдадні юбілею ў нашай дзіцячай бібліятэцы праводзіцца цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных памяці У. Караткевіча. Гэта кніжныя выставы, акцыі "Кніга дня", спектаклі, віктарыны, майстар-класы. Пагартайце нашы фатаграфіі, палюбуйцеся, якіх мілых земнаводных стварылі нашы чытачы. Нядзельныя сустрэчы ўжо запомніліся нашым дзеткам як час гучных чытанняў. Сёння па традыцыі мы чыталі дзецям выдатную кніжку "Жабкі і Чарапаха". У кнігу ўвайшлі дзве захапляльныя казкі Уладзіміра Караткевіча: “Жабкі і Чарапаха” і “Верабей, сава і птушыны суд”. Кнігу надзвычай прыгожа аздобіла мастачка Элеанора Ляхновіч. Уладзіміра Караткевіча варта чытаць з маленства. Зрабіце падарунак сабе і сваім дзецям - прыходзьце ў бібліятэку, не пашкадуеце!!!
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #караткевіч_дзецям